Мы прапануем вам вокны ды балконныя рамы ПВХ ад асноўных вытворцаў Proplex (Расея), КВЕ(Нямеччына) і Salamander (Нямеччына). Гэта "цёплы" варыянт шклення. Усе вырабы абсталяваныя фурнітурай нямецкай фірмы Roto серыі NT, якая мае 10-ці гадовую гарантыю. У кожнай паваротна-адкідной створцы базавы камплект змяшчае шчылінную мікравентыляцыю, блакатар адкідання, мікраліфт ды фірмавую ручку Rotoline. Мантаж ужыццяўляецца на анкерныя пласціны, то бок без свідравання профілю.
Шклопакеты, што ўжываюцца для абсталявання вокнаў, вырабляюцца згодна ДАСТу ды маюць гарантыю ў 5 гадоў. Пры вытворчасці шклопакетаў выкарыстоўваецца шкло толькі бездакорнай якасці гандлёвай маркі Pilkington і групы кампаній AGC. Гэта паліраванае шкло маркі М1.
Пры патрэбе, шкло можна затанаваць. А таксама ўставіць шпросы белага ці залатога колеру ў шклопакеты. Гэтак жа, вокны могуць быць ламінаванымі высакаякаснымі дэкаратыўнымі плёнкамі. Глядзіце прыклады ў галерэі ў нізе старонкі.
Мы ўжыццяўляем рамонт ды абслугоўванне вокнаў з ПВХ-профіляў. Прыкладны кошт рэгулявання адной створкі - 6 бел.руб., змазка — 2 бел.руб., апрацоўка гумовага ўшчыльніка ахоўным складам — 2 бел.руб., выклік майстра — 5 бел.руб.
Proplex-Optima – сістэма высакаякасных трохкамерных ПВХ профіляў, цалкам адаптаваная да расейскіх умоваў. Профіль мае паўглянцавую паверхню, якая не патрабуе адмысловага дагляду: у адрозненне ад глянцавых паверхняў, і на ім меней заўважныя механічныя пашкоджанні, што наносяцца ў працэсе эксплуатацыі акна (драпіны, пацёртасці). У адрозненне ад матавых, ён менш пэцкаецца. Даўгавечнасць пра-філя Proplex – 60 умоўных гадоў. |
Пяцікамерны профіль KBE мае белую паўглянцавую паверхню. Свінец, які традыцыйна выкарыстоўваецца пры вытворчасці ПВХ-профіляў, заменены ў ім на экалагічна бяспечныя злучэнні кальцый-цынку. Вонкавыя паверхні дадзенага профілю выраблены з першаснага ПВХ, а ўнутраныя сценкі — з перапрацаванага матэрыялу. Гэта дазволіла дамагчыся аптымальных суадносінаў цаны-якасці, без змяншэння трываласных характарыстыкаў. |
Вокны ды рамы з пяцікамернага профілю Salamander з'яўляюцца вырабамі прэміюм-класы, адрозніваюцца бездакорнай якасцю пластыка, бялізной ды глянцам паверхні. Унікальнай рысай дадзенага профілю ёсць наяўнасць крапежных прыліваў на ўнутранай сценцы рамкі, якія забяспечваюць надзейнасць мацавання элементаў фурнітуры, і тым самым высокую абарону ад узлому. Ужыванне шклопакету шырынёй 42мм з рознааддаленымі шклянымі паверхнямі дазваляе дамагчыся найлепшых шума- ды цеплаізаляцыйных паказчыкаў. |
||
|
|
|
У кошт акна ўваходзіць дэмантаж, мантаж, падваконне 200 мм, адліў 120 мм
* — у кошт балконнай рамы ўваходзіць мантаж, два адлівы 90мм і 70мм, падваконне 100мм, два нашчыліннікі 30мм. Пры патрэбе ўмацавання, нарошчвання апорнай сценкі, вырабу нестандартных крапяжоў, кутніх нашчыліннікаў, эркерных злучэнняў і да т. п., кошт можа быць вышэй за заяўлены
Прапануем вам падваконні прэміюм-сегмента "Мёлер". Вырабленыя на аснове драўняна-пластыкавай кампазіцыі, яны спалучаюць у сабе перавагі абодвух матэрыялаў — даўгавечнасць і непераборлівасць пластыку і жорсткасць драўніны. Ёсць 14 дэкораў. Па каталог пытайцеся ў замерніка. Прыкладны кошт — 79 у.ё за м2 |
|