Гарадскi(017) 380-13-24
Velcom(029) 676-50-25    
МТС(029) 507-76-66    
RusBel
Меню

Паккрыццё лакам

Прыкладны кошт пакрыцця лакам лоджыі. Без кошту лаку і выдатковых матэрыялаў — (75) =  200 бел.руб.

Для абароны драўніны ад вільгаці, ультрафіялету, а таксама паляпшэння дэкаратыўных уласцівасцяў праз адзін-два тыдні пасля мантажу яе пакрываюць лакам. Такі час патрэбен каб дошка “выстаялася”, набрала вільготнасць адпаведную дадзенаму памяшканню. Гэтак жа на дадзеным этапе магчыма з'яўленне мікрарасколін, што з'яўляецца нармальнай з'явай. Пакрыццё лакам нескладаная праца, яе можна выканаць самастойна. Для гэтага трэба:

I этап

Агледзець паверхню, дробныя расколіны да 0.5мм зацягваюцца пры нанясенні лакам, ад 0.5мм да 2мм зацерці сярэдняй наждачкай (спачатку кругавымі рухамі, потам уздоўж валокнаў),буйнейшыя расколіны запоўніць шпатлёўкай, даць ёй высахнуць і зацерці сярэдняй наждачкай. Гэтай жа наждачкай зацерці тарцы дошак, шурпатасці, плямы ад абутку т.д.

II этап

Паверхню ачысціць ад пылу з дапамогай шчоткі, веніка, добра адціснутай анучы. Не выкарыстоўваць пыласос!

III этап

Пакрыццё лакам праводзіць у 2-3 пласта, з прамежкамі для сушкі, паводле інструкцыі на пакаванні. Лак перад ужываннем старанна перамяшаць. Перад нанясеннем 1-га пласта, дадаць у лак 30% растваральніка для добрага прамочвання драўніны. Першы пласт лаку наносіць на падлогу злёгку пад кутом да швоў, бо яны могуць быць зафугованы пілавіннем. Перад нанясеннем другога пласта, паверхню пажадана адшліфаваць дробнай наждачкай, бо магчыма ўзняцце ворсу. Потым прыбраць пыл пыласосам.

Покрытие лаком
Покрытие лаком
Покрытие лаком
Покрытие лаком